Беларусь рыхтуецца адзначыць 73-ую гадавіну Перамогі

7 мая 2018

Святкаванне па ўсёй краіне пройдзе маштабна. У сталіцы ўрачыстыя мерапрыемствы пачнуцца з ускладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі. Днём ва ўсіх раёнах горада разгорнуцца канцэртныя пляцоўкі, выязны гандаль, спартыўныя спаборніцтвы. Кульмінацыяй стане святочны канцэрт тэлепраекта "Плошча Перамогі - 2018" і, вядома ж, салют. У сталіцы яго можна будзе ўбачыць з пяці пунктаў.

А гэтымі хвілінамі ў падарожжа па малых гарадах Беларусі адпраўляецца музей-бус "Кветкі Вялікай Перамогі". Незвычайны мабільны музей сёння праехаў па праспекце Незалежнасці да стэлы "Мінск - горад-герой", дзе БРСМ, прафсаюзы і ветэраны далі старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту.

Сёння і заўтра музей-бус будзе даступны мінчанам і гасцям сталіцы. Затым ён адправіцца да жыхароў абласных цэнтраў. У Год малой радзімы маршрут аўтобуса-музея пройдзе і па малых гарадах Беларусі. Уваход у інтэрактыўны музей бясплатны.