Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны

22 февраля 2020
Наша краіна рыхтуецца адзначыць самае мужчынскае свята -  23 Лютага. Армія сёння сучасная, мабільная і абсталяваная найноўшым узбраеннем. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне салдатам, сяржантам, прапаршчыкам, афіцэрам і ўсім суграмадзянам  з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі.


Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны 

"Прытрымліваючыся прынцыпаў адданасці Радзіме,  вернасці прысязе і гатоўнасці абараняць інтарэсы краіны і народа,  вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы, - гаворыцца ў віншаванні. - У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы шануем памяць афіцэраў і салдат,  якія аддалі жыццё ў імя будучыні свайго народа. Схіляем галаву перад тымі, хто загінуў ў баі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са  зброяй у руках, і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз  бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі". 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, прафесійных поспехаў  і мірнай службы.