Беларусь рыхтуецца аказаць Сірыі чарговую гуманітарную дапамогу

28 декабря 2018

Гэтым разам у дружалюбную блізкаўсходнюю краіну адправіцца два самазвалы і аўтобус МАЗ, трэнажоры, адзенне, абутак, мэбля, штучныя клапаны сэрца, лекавыя сродкі, сухое малако. Агульны кошт матэрыяльных каштоўнасцяў - амаль мільён рублёў. Пералік вызначаны пастановай Савета міністраў. Сёння плануецца пачаць загрузку чыгуначнага саставу.

А функцыя дастаўкі традыцыйна ўскладзеная на МНС, Міністэрства прамысловасці і Мінтранс.