Беларусь рыхтуецца да прыбыцця Дыега Марадоны. Белтэлерадыёкампанія будзе актыўна асвячаць гэта мерапрыемства

16 июля 2018

Беларусь рыхтуецца да прыбыцця ў Брэст лепшага футбаліста ХХ стагоддзя па версіі FIFA Дыега Марадоны. Белтэлерадыёкампанія будзе актыўна асвячаць гэта мерапрыемства. На "Беларусь 5" адбудзецца прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі, якая пачнецца ў 6 вечара. Галоўная падзея вечара - матч брэсцкага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра", які пачнецца ў 20:45. "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры. Нагадаем, пасля чэмпіянату свету, які завяршуўся, Дыега Марадона зойме пасаду старшыні праўлення клуба "Дынама-Брэст", кантракт падпісаны на 3 гады. Усе падрабязнасці гістарычнай падзеі для беларускага футбола - у навінах на тэлеканале "Беларусь 1" на працягу дня.