Нягледзячы на тое, што за час пандэміі ў свеце нікуды не зніклі розныя супярэчнасці, наша краіна працягвае супрацоўнічаць у галіне вытворчасці, навукі і культуры са шматлікімі краінамі свету.
Зараз мы рыхтуемся да маштабнай самапрэзентацыі на EXPO-2020. Сусветная выстава пройдзе ў Дубаі і стане пляцоўкай для дэманстрацыі найноўшых навукова-тэхнічных дасягненняў, а таксама культуры, гісторыі і традыцый усяго свету. Міжнародны форум стане першым у рэгіёне Блізкага Усходу, Афрыкі і Паўднёвай Азіі. У праекце прымуць удзел 192 краіны. І для кожнай з іх гэты праект - пытанне іміджу. Форум дае магчымасць здабыцця новых рынкаў збыту, стратэгічных партнёраў, прыцягнення інвестыцый. Пакуль у Дубаі вядзецца будаўніцтва беларускага павільёна, у розных кутках рэспублікі эксперты ў розных сферах рыхтуюцца прадставіць свае праекты шматмільённай аўдыторыі. Як будзе выглядаць Беларускі дом у промнях арабскага сонца? Рэпартаж Іны Пілевіч (відэа).
Беларусь рыхтуецца да маштабнай самапрэзентацыі на EXPO-2020 у Дубаі
27 февраля 2021













