Беларусь гатова да нейтралізацыі выклікаў і пагроз

25 мая 2023

Беларусь гатова да нейтралізацыі выклікаў і пагроз, з якімі можа сутыкнуцца Саюзная дзяржава. Вялікі дыялог аб бяспецы працягваецца ў Маскве на палях 11-й міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць гэтыя пытанні.

Напярэдадні дзяржсакратар Савета бяспекі расказаў журналістам, што сёння агульным выклікам і пагрозай з'яўляецца ўмяшанне звонку ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, якія праводзяць незалежную палітыку. Рэагаваць на гэтыя выклікі трэба разам. Таксама на форуме абмяркоўваліся пытанні харчовай бяспекі і сітуацыя каля меж Беларусі, дзе канцэнтруюцца ваенныя групоўкі, а таксама праводзіцца вялікая колькасць вучэнняў.

Па словах Аляксандра Вальфовіча, у сувязі са складанай геапалітычнай сітуацыяй кіраўніцтва Беларусі робіць высновы і сумесна з Расійскай Федэрацыяй прымае адпаведныя меры па гарантаванні бяспекі. Перш за ўсё ўвага надаецца пытанням стратэгічнага стрымлівання. Праводзяцца трэніроўкі і праверкі Узброеных сіл. Такія мерапрыемствы паказваюць, што тая сістэма падрыхтоўкі і ўтрымання войскаў, якая ёсць у краіне, поўнасцю дзеяздольная.