Беларусь гатовая да любых экстранных умоў

12 декабря 2013

Такую высокую ацэнку атрымалі камандна-штабныя вучэнні дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях на пасяджэнні камісіі па НС пры Савеце міністраў пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна. Экстранны план дзеянняў адпрацоўваўся ў шасці раёнах краіны і сталіцы. Транспартныя калапсы, снежныя буры і паводкі - легенда вучэнняў была максімальна набліжаная да рэальнасці. Навучальныя папярэджанні аб небяспецы даносіліся з гучнагаварыцеляў, радыёпрыёмнікаў і з экранаў тэлеканалаў. Шматлікія беларусы атрымлівалі трывожныя сігналы нават па СМС.