У Беларусі, нягледзячы на пандэмію, эканамічны націск, сельская гаспадарка не прыйшла ў заняпад. Харчовая бяспека краіны - на пастаянным кантролі.
Сельгазарганізацыі сабралі каля 9 з паловай мільёнаў тон збожжавых з кукурузай - такі вынік аграсезона. Усё гэта наш хлеб і гарант стабільнай працы мяса-малочнай галіны. Не забудзем пра бульбу і агародніну, а таксама цукровыя буракі. 4 мільёны тон забяспечаць працай усе чатыры цукровыя заводы Беларусі. На адным з іх, у Гарадзеі, пабываў Аляксей Кандраценка (відэа).













