Беларусь ушаноўвае ветэранаў і заслужаных людзей краіны

1 июля 2014
Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусь ушаноўвае ветэранаў і заслужаных людзей краіны. Юбілейныя медалі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сёння ўрачыста ўручалі ў Рэспубліканскім інтэрнаце ветэранаў вайны і працы. Міністр працы і сацабароны пагутарыла з кожным. Распавядаючы пра падтрымку пенсіянераў, Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што пры выплатах пенсій больш увагі будуць надаваць стажу працы.

Сёння ў Рэспубліканскім інтэрнаце ветэранаў вайны і працы знаходзяцца 160 чалавек. Для іх створаныя ўсе ўмовы - кругласутачны медыцынскі пост, ёсць басейн і нават саўна. У гонар знамянальнай даты супрацоўнікі Міністэрства працы і сацабароны прэзентавалі апарат ЭКГ і спецыяльнае абсталяванне для фізіятэрапіі.