Беларусь будзе прасоўваць у ААН рэзалюцыю па глабальным плане барацьбы з гандлем людзьмі

17 мая 2015

Наша дэлегацыя прыме ўдзел у сесіі камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі. Яна пройдзе ў Вене. Беларусь далучыцца да разгляду пытанняў ажыццяўлення канвенцый ААН супраць карупцыі і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, міжнароднага супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой сферы, а таксама сусветных тэндэнцый і новых праблем у галіне папярэджання злачыннасці і крымінальнага правасуддзя.