Беларусь будзе выконваць пазыковыя абавязацельствы па еўрааблігацыях у рублях

29 июня 2022

Беларусь будзе выконваць пазыковыя абавязацельствы па еўрааблігацыях у беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу. Рашэнне прынята ўрадам сумесна з Нацбанкам. Як адзначылі ў Мінфіне, мера вымушаная і звязана з тым, што  аплатны агент і іншыя ўдзельнікі міжнароднай разліковай сістэмы не могуць гарантаваць  паўнату і своечасовасць  пераліку грошай  усім трымальнікам еўрааблігацый.  З гэтым ужо сутыкнуліся ўладальнікі купоннага прыбытку, якія недаатрымалі сродкі, пералічаныя Мінфінам у лютым.

Плануецца таксама прапанаваць інвестарам датэрміновы выкуп каштоўных папер, але з дысконтам. Памер скідкі будзе немалым - каціроўкі нашых папер зараз  на ўзроўні 18 % ад наміналу.