"Беларусь 4. Гродна" пашырыць сваю тэрыторыю вяшчання

21 октября 2015

Вяшчанне тэлеканала - гэта, перш за ўсё, адлюстраванне інтарэсаў тэлегледача. Так пракаменціраваў далейшае развіццё новага медыярэсурса "Беларусь 4. Гродна" старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Нагадаем, рэгіянальны тэлеканал пачаў вяшчанне 8 кастрычніка. Журналісты актыўна рыхтуюць да эфіру новыя інфармацыйныя і забаўныя праграмы, якія запусцяць ужо ў наступным тэлесезоне.

Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Трэба працаваць і днём, і ноччу. Трэба выязджаць, трэба абменьвацца вопытам, трэба глядзець сусветную практыку. Трэба вывучаць людзей. Трэба ісці ў народ - трэба пытаць, што вы хочаце ад нашага канала. Трэба адказваць інтарэсам, трэба даваць людзям тое, чаго яны чакаюць менавіта ад свайго роднага тэлеканала. Трэба быць родным тэлеканалам у кожным доме Гродзеншчыны".

Плануецца, што ўжо ў найбліжэйшы час тэлеканал "Беларусь 4. Гродна" пашырыць сваю тэрыторыю вяшчання. Сёння Генадзь Давыдзька прэзентаваў дзве свае кнігі. Аўтар прадставіў зборнік вершаў, мініяцюр і выслоўяў пад назвай "Лоўля слоў", выдадзеную сёлета, а таксама кнігу для дзяцей "Зоркі сёмага неба", напісаную ў жанры п'есы.