"Беларусь 4. Брэст" адзначае першую гадавiну

15 декабря 2016
Сёння роўна год, як свой рэгіянальны канал з'явіўся ў жыхароў Брэсцкай вобласці. Звыш 16-ці гадзін тэлевізійнага эфіру за суткі  сёння ў "Беларусь 4". На працягу дня шэсць выпускаў уласных навін і амаль паўтары гадзіны дыялогу з гледачамі ў прамым ранішнім эфіры. Па сутнасці  гэта  дамашні тэлеканал, які ўжо даўно заваяваў сімпатыі брастаўчан. Тэмы самыя розныя: ад палітыкі і эканомікі да культурнага і спартыўнага жыцця рэгіёна.