Беларусь 24 зараз могуць глядзець і ўсе рэгіёны Расіі

12 мая 2014

Спадарожнікавы тэлеканал Беларусь 24 зараз могуць глядзець і ўсе рэгіёны Расіі.


Дзякуючы пераходу на новы спадарожнік тэлеканал значна пашырыў геаграфію свайго вяшчання. Палепшыцца і якасць прыёму сігналу. Раней Беларусь 24 быў даступны толькі рэгіёнам да Урала. Адзначым, што зараз у зоне ўпэўненага прыёму сігналу знаходзяцца каля сотні краін. А патэнцыяльная аўдыторыя Беларусь 24 складае каля 270 мільёнаў тэлегледачоў.