"Беларусь 24" адзначае юбілей - 10 гадоў у эфіры

1 февраля 2015

Першы і адзіны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал нашай краіны - "Беларусь 24" - адзначае юбілей. 10 гадоў у эфіры. За гэты час яго аўдыторыя вырасла да 270 мільёнаў гледачоў у ста краінах свету. Зараз "Беларусь 24" выпускае больш за дзясятак уласных праектаў і працуе над арганізацыяй розных спосабаў вяшчання ў Інтэрнэце (і пры дапамозе мабільных сэрвісаў.) Актуальныя навіны, трансляцыі галоўных афіцыйных мерапрыемстваў і музычных конкурсаў краіны - усё гэта тэлеканал прапануе сваім гледачам. Ужо з наступнага тыдня эфір "Беларусь 24" папоўняць новыя праекты - "Акцэнты" і "Звычайны дзень".