"Беларусь 1" запрашае сутракаць Новы год разам

27 декабря 2019
31 снежня на "Беларусь 1" гледачоў чакае душэўнае і цікавае кіно. У 13:40 у эфір выйдуць 4 серыі меладрамы "Навагодняе шчасце", а ў 19:25 - камедыя "Загадай жаданне". 

Адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1" і міжнародным спадарожнікавым тэлеканале "Беларусь 24" пачнецца святочнае шоу "Новы год на Макаёнка, 9", спецыяльна знятае Белтэлерадыёкампаніяй у адным з павільёнаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Вядучымі вечара стануць рулявыя папулярнага праекта "Макаёнка, 9" Яўген Перлін і Андрэй Макаёнак, таму апроч канцэртных выступленняў артыстаў варта чакаць мноства жартаў, гульняў і розыгрышаў