"Беларусь 1" будзе весці прамую трансляцыю набажэнства ў Свята-Духавым кафедральным саборы

27 апреля 2019
У Святую суботу больш як паўтары тысячы храмаў і манастыроў па ўсёй краіне прымаюць вернікаў. Настаяцелі не толькі слухаюць споведзі, але і асвячаюць важныя сімвалы Вялікадня - кулічы і яйкі. 

Асвяціць трапезу можна да самага вечара. Апоўначы пачнуцца святочныя набажэнствы. Галоўнае традыцыйна пройдзе ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. Прамую трансляцыю літургіі будзе весці і "Беларусь 1" у 23:45.