Напярэдадні новага года вынікі маштабнай акцыі па павышэнні фінансавай пісьменнасці школьнікаў падводзіць Белаграпрамбанк. Каб навучыць дзяцей правільна размяркоўваць грошы, якія сёння ім даюць бацькі, а ўжо праз нейкі час яны і самі змогуць зарабляць. З аднаго боку банк выхоўвае пісьменных банкаўскіх кліентаў, з іншага - грамадзян, якія змогуць з розумам распараджацца грашыма. Толькі за 2017 год у акцыі пры падтрымцы Белаграпрамбанка прынялі ўдзел больш за 100 тысяч дзяцей. Падрабязнасці - у рэпартажы Ксеніі Лебедзевай.
Штогод ужо на працягу 4 гадоў у першай палове навучальнага года па ўсёй рэспубліцы праходзяць тэматычныя ўрокі, на якіх спецыялісты банкаўскай справы распавядаюць вучням, як захоўваць і прымнажаць грошы. Уручаюць падарункавыя брашуры з гісторыямі з жыцця, матэматычнымі задачкамі, ураўненнямі і галаваломкамі.
Вольга Лечанкова, прэс-сакратар ААТ "Белаграпрамбанк":
"Практыка паказвае, што чым раней чалавек пачынае спасцігаць асновы якой-небудзь навукі, тым больш эфектыўна іх ужывае ў жыцці. А фінансавая пісьменнасць - як раз тая навука, якая дапаможа станаўленню дзіцяці як упэўненай у сабе асобы".
Навучаць фінансавай пісьменнасці вырашылі з пятага класа. Даказана, што менавіта ў гэты перыяд у дзяцей фарміруецца эфектыўнае ўспрыманне і аналіз інфармацыі, яе практычнае ўжыванне. У шматлікіх дзяцей з'яўляюцца ўласныя грошы, якімі яны вучацца распараджацца.
Вось такі зборнік ад Белаграпрамбанка - гэта свайго роду фінансавы навігатар для дзяцей. Аўтары даступна, у форме казак распавялі аб тым, як правільна карыстацца грашыма, навошта ўклады, крэдыты і наколькі важна сёння быць фінансава падкаваным.
Акцыя "Твае першыя фінансы" ў наступным годзе працягнецца. Гэта будзе 5-ы - юбілейны год. А значыць і дзяцей, якія бліжэй пазнаёмяцца з фінансавай пісьменнасцю і яе важнасцю ў дарослым жыцці, стане больш.













