Бебі-бум у Віцебскім заапарку

14 марта 2017

З розніцай у некалькі дзён у сямействаў яванскіх макак і камерунскіх коз з'явілася папаўненне. Казлянятам маці адмовілася даваць малако, таму малых выходжваюць і кормяць супрацоўнікі заапарка. Адчуваюць дзіцяняты сябе добра, набіраюць вагу і актыўна гуляюць. А вось дзіцяня ў яванскіх макак жыве ў адной вальеры з бацькамі і старэйшымі братамі. Яно стала чацвёртым малым у сям'і.

Яшчэ адзін новы насельнік - ігуана - прыехаў у заапарк з Гродна. Зялёны міні-дракон ужо паспеў стаць адным з любімцаў маленькіх наведвальнікаў.