Бэбі-бум у Мінскім заапарку

16 мая 2023

Вясновы бэбі-бум у Мінскім заапарку. Малыя нарадзіліся ў лам, муфлонаў і коз. Маленькай ламе ўсяго тыдзень, а гарэза лёгка ідзе на кантакт, ловіць сонечныя промні і знаёміцца з наведвальнікамі.

Прыемнай нечаканасцю для супрацоўнікаў заапарка стала папаўненне ў сям'і муфлонаў. Гэтых жывёл лёгка распазнаць па закручаных, падобных на месяц, рагах. Нованароджанае муфляня хутка асвоілася, мае добры апетыт і з кожным днём ўсё часцей з'яўляецца на публіцы - трапляе ў аб'ектывы фота- і відэакамер.

Вясна сёлета выдалася шчодрай - падарыла заапарку 19 казлянят і ягнят. У тых козачак, што нарадзіліся раней за ўсіх, ужо можна заўважыць маленькія рожкі.