Базавая велічыня зараз складае 24,5 рублі

3 января 2018

А зараз да змен, якія адбыліся з надыходам новага года. У Беларусі вырасла базавая велічыня. Зараз яна складае 24,5 рубля. Апошні раз базавая мянялася год назад. Ад гэтай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, а таксама штрафаў і іншых выплат.