Байк-злёт пад Брэстам прысвяцілі 70-годдзю Перамогі

31 мая 2015

Роў матораў і эфектныя мадэлі байкаў. Больш за 7 тысяч матацыклістаў з Беларусі, краін СНД і Заходняй Еўропы па традыцыі сабраліся пад Брэстам у аздараўленчым лагеры "Арляня". За 15-гадовую гісторыю байк-злёт стаў адным з самых яркіх і масавых у Еўропе. Сёлета яго прысвяцілі 70-годдзю Перамогі.

Табун жалезных коней ледзь змясціўся на пляцоўцы каля Лядовага палаца. Тут можна было не толькі ўбачыць паказ з удзелам матацыклістаў, ролераў і веласіпедыстаў, а таксама зрабіць фота на памяць і нават пракаціцца на ўпадабаным байку.