Батл эрудытаў сабраў 88 каманд з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі і Казахстана

28 октября 2019
Разгадаць галаваломкі  і адказаць на пытанні з падвохам. Міжнародны фестываль  інтэлектуальных  гульняў "Несцерка" прайшоў у сталіцы. Батл  эрудытаў сабраў 88 каманд  з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі і Казахстана. За званне самай разумнай яны спаборнічалі ў розных  катэгорыях  гульняў. Сярод самых папулярных - "Што? Дзе? Калі?" і "Свая гульня". Пераможцам стала каманда  Юрыя  Разумава  з Мінска.