У Стаўбцоўскім раёне бацькі падтрымліваюць сваіх дзяцей на ўроках

31 января 2018

Бацькоўскія заняткі і тата-школы. У адной з устаноў адукацыі Стаўбцоўскага раёна актыўна далучаюць дарослых да навучальнага працэсу. З першага класа бацькі падтрымліваюць сваіх дзяцей на ўроках чытання, пісьма і матэматыкі. У Дзераўнянскай сярэдняй школе навучаецца сёння амаль 220 дзяцей, яны прыязджаюць з 10 населеных пунктаў Стаўбцоўскага раёна. Дарэчы, па выніках 2017 года ўстанова адукацыі стала лепшай у сельскай мясцовасці Мінскай вобласці.

Асабліва Дзераўнянская школа ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх пісьменнікі, героі працы, святары.