Трэці тыдзень ідзе з таго моманту, як гучныя словы Еўрасаюза і ЗША "аб правах і свабодах" упалі ў бездань. Увесь свет убачыў рэальную заходнюю дэмакратыю, двудушнасць яе асобных лідараў. І здрыгануўся ад жорсткасці і абыякавасці да чалавечых жыццяў. Прыкрываючыся сваімі нібыта высокімі каштоўнасцямі і гуманнымі прынцыпамі, гэтыя "демакратызатары" насамрэч праследуюць вельмі меркантыльныя інтарэсы і палітычныя выгады.
А людзям проста патрэбна дапамога, спачуванне, але самае галоўнае - магчымасць спакойна і нармальна жыць.
Пакуль жа тысячы бежанцаў па-ранейшаму знаходзяцца ў наваколлях пункта пропуску "Брузгі". Спачатку яны жылі ў стыхійным лагеры ў лесе, а сёння - у лагістычным цэнтры. Нягледзячы на тое што мы прыкладваем усе намаганні, каб аказаць дапамогу і садзейнічанне, уладкоўваем побыт бежанцаў, сітуацыя вельмі напружаная. Самі людзі гавораць, што яны стаміліся чакаць, пакуль іх "заўважаць" еўрапейцы. Юрый Шаўчук працягне (відэа).













