Банкруцтва найстарэйшага ў свеце тураператара Thomas Cook не адаб'ецца на беларускіх турыстах

23 сентября 2019

Як паведамілі ў Мінспорта Беларусі, напрамую нашы грамадзяне з кампаніяй не працавалі, бо атрымлівалася даражэй. Зараз на адпачынку ад фірмы знаходзяцца 600 тысяч кліентаў. Калі сярод іх і ёсць беларусы, то, хутчэй за ўсё, іх адзінкі. Нагадаем, Thomas Cook аб’явіла сябе банкрутам сёння. Адзін з найбуйнейшых тураператараў не змог дамовіцца з крэдыторамі і кітайскім акцыянерам  аб рэструктурызацыі доўгу. Кампаніі  трэба было не менш за 200 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.