Банкаўскі сектар Беларусі працуе ўстойліва

15 апреля 2021

Банкаўскі сектар Беларусі працуе ўстойліва - такую ацэнку сітуацыі на фінансавым рынку сёння даў рэгулятар. Удалося знізіць эфект шокаў мінулага і гэтага гадоў: запас трываласці дазволіў пазбегнуць складанасцей. У полі асаблівай увагі спажывецкі рынак. Глабальны рост цэн на харчаванне - амаль 18,5 %. Гэта самае высокае значэнне за апошнія 14 гадоў. І тут, вядома, важна абараніць свайго пакупніка, каб ён мог купіць патрэбны яму тавар па адэкватнай цане. Меры прымаюцца разам і Нацбанкам, і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Цэннікі на прадукты са спісу сацыяльна значных пад кантролем. Ці ёсць эфект? Спытаем у нашага карэспандэнта Святланы Лук'янюк (відэа).