Банкаўская картка ці смартфон замест праязнога

19 сентября 2017

Бескантактавая сістэма аплаты пачала працаваць у мінскім метро. Першы мадэрнізаваны турнікет усталяваны на станцыі "Плошча Леніна". Каб аплаціць праезд, трэба прыкласці да турнікета бескантактавую картку любога банка, у тым ліку замежнага. З рахунку спішацца 60 капеек - і праход адразу будзе адкрыты. Падобная сістэма аплаты праезду паспяхова працуе ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Парыжы, Лондане, Барселоне.

Калі фармат бескантактавай аплаты станоўча ацэняць пасажыры, гэтая сістэма распаўсюдзіцца па ўсім мінскім метро.