Банк даных дазволіць вызначыць расу і паходжанне чалавека

11 сентября 2015

Па генатыпе злачынца можна будзе даведацца, адкуль ён родам. Банк даных дазволіць вызначыць расу і паходжанне чалавека. Праект па ідэнтыфікацыі асобы - сумесная распрацоўка следчых камітэтаў Расіі і Беларусі. Сёння кіраўнікі ведамстваў сустрэліся ў Мінску. Валянцін Шаеў і Аляксандр Бастрыкін падпісалі праграму аб супрацоўніцтве на наступныя некалькі гадоў. Толькі з пачатку года сышчыкі разам працавалі больш як па трох сотнях крымінальных спраў. Сярод іх - расследаванне забойства касіра "Абсалютбанка".

У праграме супрацоўніцтва - правядзенне першага сумеснага пасяджэння калегіі следчых камітэтаў Беларусі і Расіі, а таксама стварэнне міжнароднай ветэранскай арганізацыі.