Бампербол набірае папулярнасць у мінчан

9 апреля 2018

У такі футбол гуляюць у надзіманых шарах. Бампербол набірае папулярнасць у мінчан. Правілы класічнага футбола застаюцца - мяч трэба закінуць у вароты саперніка, а вось знешні выгляд удзельнікаў змяняецца. У такой бяспечнай экіпіроўцы (тулава схавана ў надзіманую сферу), не страшна выкаціць не толькі мяч за поле, але і саперніка. Гэта ўжо будзе экстрэмальны фармат бампгейма. Іх усяго 15 - ад рэгбі і боўлінга да рыцарскага турніра.

У бампгейм гуляць можна ў любым узросце - такі спартыўны экстрым бяспечны. Спаборніцтвы праходзяць як ў спартзалах, так і на адкрытых пляцоўках.