Балконы гістарычных дамоў сталiцы апранулі ў зялёныя "спадніцы"

18 сентября 2018

Такім чынам вядзецца падрыхтоўка да капітальнага рамонту. Накрываюць балконныя пліты спецыяльным камуфляжам, каб на людзей раптам не зваліліся кавалкі бетону. Спецыяльная ахоўная тканіна ўжо з'явілася на будынках на вуліцы Якуба Коласа, а таксама на праспекце Незалежнасці.

Максім Філатаў, галоўны інжынер ЖКГ Савецкага раёна г. Мінска: "Гэта наша пытанне - гарантаваць бяспеку людзей, якія праходзяць па вуліцы. Гэта змушанае мерапрыемства. Людзі папярэджаныя пра стан балконаў. Там, дзе сітуацыя больш праблематычная, выдадзеныя загады, каб уласнікі не выходзілі на балконы, і ў некаторых месцах яны апячатаныя".

У некаторых месцах зробяць касметычны рамонт. У дамах з аварыйным станам балконаў канструкцыі дэманціруюць і ўсталююць новыя.