Баль выпускнікоў Мінскага раёна сабраў сёння ў Бараўлянах лепшых вучняў гімназій і школ

9 июня 2016

Гэта выдатнікі, пераможцы алімпіяд і спартыўных чэмпіянатаў. Усяго больш за сто маладых людзей. Такую сустрэчу напрыканцы школьнай пары вось ужо пяты год запар ладзяць у Бараўлянскай сярэдняй школе нумар 2. Падчас выпускнога былых адзінаццацікласнікаў узнагародзілі ў чатырох намінацыях і выбралі абсалютнага пераможцу - лепшага выпускніка Мінскага раёна 2016 года. Таксама падчас урачыстасці заклалі памятны знак на сімвалічнай алеі. Заўтра ва ўсіх гімназіях і школах сталіцы і цэнтральнага рэгіёна пройдуць выпускныя вечары. Толькі ў Мінскім раёне атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымаюць амаль тысячу маладых людзей.