Баль пераможцаў аб’яднаў амаль паўтысячы ветэранаў

30 апреля 2015

Замест фракаў парадныя мундзіры з баявымі ўзнагародамі. Баль пераможцаў сёння аб’яднаў амаль паўтысячы ветэранаў. У іх гонар сёння спявалі знакамітыя выканаўцы, выступалі танцавальныя калектывы. Удзельнікаў мерапрыемства са святам, 70-годдзем перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, павіншавалі кіраўніцтва горада і прадстаўнікі розных міністэрстваў.

На ўрачыстым балі пабывала Наталья Кузьміцкая. Ужо ў 17 Уладзімір Барадзін пайшоў на фронт. Сёння ганаровы госць балю пераможцаў успамінае, што свой першы дзень перамогі сустрэў у Берліне.

Баль ладзяць ужо другі раз. Сёлета яго прымеркавалі да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. Тут сустрэліся паўтысячы ветэранаў і ўдзельнікаў баявых дзеянняў.

30 красавіка ў памяці гэтых людзей застанецца назаўсёды. Менавіта ў гэты дзень 70 гадоў таму савецкія воіны ўзнялі чырвоны сцяг над рэйхстагам, сімвал перамогі над фашысцкімі акупантамі. Сённяшні баль для ветэранаў - яшчэ адна магчымасць адзначыць гэта вялікае свята разам з баявымі таварышамі.

Падрыхтавацца да свята ім дапамаглі цырульнікі і работнікі бытавога абслугоўвання бясплатна. Дарэчы, кожны год ветэранам, удзельнікам і ахвярам вайны аказваецца сацыяльная дапамога і матэрыяльная падтрымка.

Ад арганізатараў балю ветэраны атрымалі кветкі і прыемныя падарункі. Гарадскія ўлады абяцаюць, такія мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй.