Традыцыі старажытнасці ў сучасных рэаліях. Баль эпохі ампір рэканструявалі ў Заводскім раёне Мінска. У зале Палаца дзяцей і моладзі "Золак" у XIX стагоддзе перанесліся амаль паўсотні сталічных школьнікаў. На працягу некалькіх месяцаў яны вучыліся танцаваць паланэз, вальс і мазурку, а таксама падрыхтавалі ўборы, якія адпавядаюць таму часу. Не абышлося і без сучасных танцаў. Напрыканцы балю яго наведвальнікі паўдзельнічалі ў танцавальным флэшмобе.
Баль эпохі ампір рэканструявалі ў Заводскім раёне Мінска
8 апреля 2021













