Бакланы супраць людзей у барацьбе за рыбу

29 мая 2018

У Нацыянальным парку "Браслаўскія азёры" рыбакі б'юць трывогу. Бакланы, якія распладзіліся, масава знішчаюць рыбу. Лік ідзе ўжо на тоны... Зараз бакланы клапоцяцца пра сваіх нашчадкаў. А яны таксама... з празмерным апетытам. Вось і занепакоеныя рыбакі, калі колькасць птушыных не паменшыцца, то пра добры ўлоў можна будзе толькі марыць.

Расказвае Марына Раманоўская.

Беласнежны катар імчыць па воднай роўнядзі. Спецыялісты Нацпарка распавядаюць: "Бакланы насяляюць выключна астравы. Упершыню марскія птушкі сталі прылятаць сюды каля сарака гадоў назад. Асабліва птушыным спадабаліся азёры Дрывяты, Снуды. Раней убачыць баклана лічылася вялізным поспехам. Зараз на астравах Браслаўскіх азёр не менш за паўтары тысячы асобін. І з'яўленню некалі экзатычных птушак тут ужо не рады".

Па памерах баклан – крыху большы за чайку. Гэта параўнальна невялікая птушка вызначаецца празмерным апетытам. За дзень адзін баклан з'ядае каля кілаграма рыбы.

Рыбак Аляксандр Шаршнёў пахваліцца ўловам не можа. Гаворыць, што апошні час рыбы ў азёрах стала значна менш. І прычына таму - пражэрлівасць бакланаў. Летась улоў рыбакоў Нацпарка склаў сорак тон. Бакланы ж вылавілі больш за 200 тон. І гэта па самых сціплых падліках.

Аляксандр Шаршнёў, рыбак Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры":

"Раней вылоўлівалі за дзень па сто кілаграмаў. Зараз добра, калі сорак. Гэта проста напасць нейкая… Гэта нават горш за браканьераў".

Невялікі востраў на возеры Снуды. Побач з чорнымі птушкамі лётаюць чайкі - яны падбіраюць рыбу, якую бакланы не змаглі данесці да гнездзішчаў. Дарэчы, у ежы гэтыя птушкі непераборлівыя. У меню самая розная рыба вагай да паўкілаграма.

Сяргей Танана, вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Нацыянальнага парка "Браслаўскія азёры": "Летась ужо з першага чэрвеня ў нас быў дазвол на адстрэл. Але нам далі толькі 200 асобін. Для нашага Нацпарку гэта, скажам, замала. Сёлета нам далі да выключэння толькі з першага ліпеня. Яны з радасцю выводзяць птушанят сваіх і ядуць рыбу".

Генадзь Гарланаў, галоўны спецыяліст аддзела Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: "Як прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў мы супраць любога забойства жывёл, але, калі вялікія эканамічныя страты прыносіць асобны нейкі від, то мы прымаем меры для таго, каб яго ліквідаваць з гэтай мясцовасці".

Птушкі, якія распладзіліся, наносяць шкоду і чырвонакніжным раслінам. Прычым шматлікія сустракаюцца толькі на Браслаўскіх азёрах. Яшчэ нядаўна на гэтым востраве было шмат бакланаў. Зараз птушкі перабраліся на іншы. Пакінуўшы пасля сябе гнёзды, развешаныя на сухастоі.

У канцы мая птушыныя клапоцяцца пра сваіх нашчадкаў, у якіх добры апетыт. Але і гэта, гавораць спецыялісты, яшчэ паўбяды. Хутка птушаняты адужэюць і самі адправяцца па здабычу. Рыбакі гавораць, што спаборнічаць з бакланам бескарысна - умовы няроўныя. І ўсё часцей, насуперак усім забабонам, самі сабе жадаюць поспеху.