Бабіна лета працягваецца

12 сентября 2014

На выхадных надвор'е парадуе мінчан летнімі тэмпературамі. Слупок тэрмометра дасягне амаль 25 градусаў цяпла. Ападкаў не прагназуецца. Такое цёплае паветра прынёс да нас магутны антыцыклон з Усходняй Еўропы.


Дзмітрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: У суботу, у святочны дзень надвор'е зробіць нашай сталіцы такі пагодны падарунак. Чакаецца цёплае, спакойнае і камфортнае надвор'е. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны 10-12 градусаў, днём будзе 20-22 градусы цяпла. У нядзелю ў нашай сталіцы таксама без істотных ападкаў. Тэмпература паветра днём складзе 17-19 градусаў цяпла.


Паводле прагнозаў сіноптыкаў, наступны тыдзень будзе таксама цёплы і без ападкаў. Дзённая тэмпература паветра складзе ад 14 да 19 градусаў.