Бабіна лета не прымусіць сябе доўга чакаць

6 октября 2014
На гэтым тыдні яшчэ пацяплее, прагназуецца без істотных ападкаў. Хаця заўтра днём тэмпература паветра будзе вагацца ад 10 да 15 градусаў. У начныя гадзіны магчымыя замаразкі. А вось з чацвярга на тэрыторыю Мінскай вобласці паступіць больш цёплае паветра з Міжземнага мора - чакаецца да 17 цяпла. На наступныя кастрычніцкія выхадныя ападкаў таксама не прагназуецца. Паветра прагрэецца да плюс 19. А ў нядзелю слупкі тэрмометра могуць і ўвогуле паказаць плюс 20.