Бабіна лета на падыходзе

22 сентября 2017
Дзень восеньскага раўнадзенства распачне працяглую хвалю камфортнага цёплага надвор'я. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, на выхадных чакаецца істотнае пацяпленне. Яго прынясе скандынаўскі антыцыклон - гэта будзе малавоблачнае надвор'е, з яркім сонцам і цёплым паветрам. У суботу без ападкаў, днём да плюс 23 па поўдні вобласці, у Мінску плюс 20 і сонца. Такім жа цёплым будзе і пачатак наступнага тыдня.