Ажыятаж на сталічным мабільным катку

8 января 2020
Зараз у надвор'е без снегу і маразоў каток ля мінскага Палаца спорту для гараджан - лепшы варыянт зімовых актыўных забаў. У гэтым годзе лядовае пакрыццё пад шатром працуе з дзесяці раніцы да адзінаццаці вечара. Тут можна ўзяць напракат канькі, з камфортам пераапрануцца, а таксама падсілкавацца на фудкорце. У арэнду можна ўзяць і "пінгвінаў" - спецыяльныя прылады для тых, хто стаіць на лёдзе ўпершыню.

А ў суботы на мабільным катку праводзяць дыскашоу. З васьмі да дзесяці вечара на каньках можна пакатацца пад яскравую колерамузыку, а таксама паўдзельнічаць у цікавых конкурсах.