Axel узмацняе свае пазіцыі

5 января 2017

Парывісты вецер, снегапады, мяцеліца і мінус 12.  Цыклон, які прыйшоў у нашу краіну напярэдадні, па-ранейшаму ўтрымлівае аранжавы ўзровень небяспекі. З самай раніцы на дарогах і тратуарах  калапс. Аднак з наступствамі непагадзі аператыўна спраўляюцца камунальна-дарожныя службы. Так, толькі ў сталіцы  задзейнічана больш за 400  адзінак спецтэхнікі, а таксама амаль тысяча дворнікаў.  Машыны часта суправаджаюць экіпажы ДАІ.

Супрацьстаяць снегападам і дарожныя службы Мінскай вобласці. На трасах  цэнтральнага  рэгіёна працуе амаль 700  машын.