Аўтары прарыўных тэхналогій атрымалі ўзнагароды

21 декабря 2016

Лепшыя інавацыйныя праекты Беларусі сёння ўзнагароджвалі прадстаўнікі камітэта па навуцы і тэхналогіях, профільных ВНУ і Акадэміі навук. Конкурс праходзіць ужо сёмы раз. Пераможцаў падзялілі на дзве намінацыі - моладзевыя стартапы і спелыя праекты. З 170 удзельнікаў вылучылі 12. Нанасурвэткі, якія гояць раны, 3D-люстэрка і інтэлектуальныя сістэмы для школьнікаў. Аўтары атрымалі фінансавую падтрымку памерам 11 000 рублёў.
Праекты фіналу прайшлі дзяржэкспертызу і пацвердзілі інавацыйнасць. Гатовыя бізнес-планы дазволяць стартапам прыцягнуць інвестараў.