Аўтарскую кнігу Ігара Марзалюка прэзентавалі ў сталіцы

26 февраля 2020
24 міфы аб БССР і ролі гэтай рэспублікі ў станаўленні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці развянчаў Ігар Марзалюк. Аўтарскую кнігу прэзентавалі ў сталіцы. У рабоце апісаны спробы стварэння Беларускай Рэспублікі ў 18-м і больш паспяховую 22-м годзе мінулага стагоддзя. А таксама асобы, якія стаялі ля вытокаў нацыянальнай дзяржаўнасці. 

Кніга "100 гадоў БССР. Рэаліі і міфы" выйшла тыражом  800 экзэмпляраў. Але інтарэс  да выдання ўжо падштурхоўвае аўтара да друку дадатковай серыі.