Аўтапрабег "За адзіную Беларусь!" далучыцца да мітынгу-рэквіему ў Хатыні

21 марта 2021
Да мітынгу-рэквіему ў Хатыні далучыліся і ўдзельнікі аўтапрабегу  "За адзіную Беларусь!". Патрыёты краіны не маглі застацца ў баку ад падзей памятнага тыдня, які аб'яднаў Беларусь вакол мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны.  І сёння аўтакалона адправілася па знаёмым ім маршруце. Паўгода назад аднадумцы ўжо наведвалі мемарыяльны комплекс. Але гэта - святая кропка на карце краіны, куды варта вяртацца, каб памяць жыла. Аўтакалона прыбудзе на месца да пачатку мітынгу-рэквіема  ў 8 вечара. Старт быў дадзены ад паркоўкі ля аквапарка "Лебядзіны" ў  6 гадзін, з сабою - сімвалы незалежнай і мірнай краіны. У гэтыя хвіліны калона рухаецца ў бок Хатыні. 

Далучыцца да мерапрыемства яшчэ можа кожны ахвотнік. А роўна ў 20:00 у памяць аб загубленых лёсах у Хатыні на месцы спаленай вёскі адбудзецца ўсебеларуская малітва. А заўтра, у дзень 78-й гадавіны трагедыі  ў мемарыяльным комплексе ўскладуць кветкі - даніну памяці ахвярам нацызму.