Аўтапрабег "За адзіную Беларусь!" фінішаваў у Жыровічах

21 ноября 2020

Актыўная і насычаная праграма завяршаецца ў Жыровічах. Сёння туды адправіліся ўдзельнікі аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!".

Нагадаем, раніцай калона стартавала з Мінска і ўжо праз дзве гадзіны прыехала ў месца прызначэння - Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Ужо тут гасцей са сталіцы чакалі і мясцовыя ўдзельнікі аўтапрабегу. Экскурсія па галоўных мясцінах аднаго з самых прыгожых куткоў Беларусі, мітынг "За адзіную Беларусь!" і, вядома, шмат эмоцый. Аўтамабілісты ўжо адправіліся ў купель ля манастыра.