Аўтапрабег "За Беларусь!" напярэдадні сустракала Магілёўская вобласць

27 декабря 2020
Раніцай сотні беларусаў адправіліся ў турнэ па краіне, каб чарговы раз прызнацца ў любові сваёй Радзіме, пацвердзіць прыхільнасць выбару. У Асіповічах гасцей прымалі  салдацкай кашай і насычанай праграмай. Перш за ўсё ля мемарыяльнага комплексу ўдзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. А пасля сталі сведкамі рэканструкцыі адной з бітваў. Акрамя гэтага, казакі Магілёўшчыны падрыхтавалі для падарожнікаў відовішчнае шоу - джыгітоўка, а таксама канцэрт.    

Апроч гэтага, напярэдадні Новага года аўтапрабег працягвае дарыць падарункі, клопат і ўвагу дзецям, якія па волі лёсу засталіся без апекі бацькоў. Напярэдадні з салодкімі пачастункамі і цацкамі яны зазірнулі ў госці да дзяцей з Бабруйскага дзіцячага дома.