Аўтапрабег ад Уладзівастока да французскага Брэста

7 октября 2014
Такая акцыя прымеркавана да 70-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сёння калона брэндзіраваных аўтамабіляў прыбыла ў Мінск. Мэта - сабраць калекцыю экспанатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. У беларускую сталіцу ўдзельнікі праекта прывезлі ўжо больш за паўсотню артэфактаў. Стваральнікі гульні ўжо пераадолелі амаль 10 тысяч кіламетраў і правялі ў дарозе больш за 40 дзён.
Усяго на маршруце аўтапрабегу - 23 гарады. Да канцавога пункта ўдзельнікі плануюць дабрацца ў канцы кастрычніка.