Аўтапаркі гомельскіх паліклінік сёння папоўніліся дваццаццю чатырма аўтамабілямі

11 октября 2021

У разгар пандэміі вельмі важна падтрымаць медыкаў. Так, аўтапаркі паліклінік Гомеля сёння папоўніліся дваццаццю чатырма аўтамабілямі. Палову з іх медыкам перадало абласное ўпраўленне МНС. Таксама свой уклад унеслі Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, упраўленне Следчага камітэта рэгіёна, прадпрыемствы "Гомельаблаўтатранс" і "Беларуснафта". Плануецца, што на гэтых аўтамабілях медперсанал будзе выязджаць на дом да пацыентаў з каранавірусам. 

Такі падарунак абнавіў медыцынскую аўтабазу горада на 25 працэнтаў. Усяго ў сістэме аховы здароўя Гомеля больш за 150 аўтамабіляў.