Аўтамахляры націскаюць на газ і цягнуць грошы з даверлівых ільготнікаў

10 ноября 2019
Сёлета ў Беларусі ўступіў у сілу спецыяльны 140 указ, згодна з якім інваліды і шматдзетныя сем'і могуць растаможыць аўтамабіль на спецыяльных льготных умовах. Дакумент прадугледжвае кампенсацыю дзяржавай мытнай пошліны напалову! 

На гэту сацыяльную ініцыятыву палажылі вока і аферысты. Яны могуць выступаць пад маскай пасрэдніка. Ён прыгоніць аўто з-за мяжы і дапаможа растаможыць. Але што будзе, калі кампанія не выканае свае ўмовы?

Нам удалося пагаварыць з ашуканымі кліентамі і выйсці на фірму, якая, па словах шматлікіх людзей, вінаватая дзясяткі тысяч долараў. Кліенты ўпэўніваюць: дырэктар фірмы заключыў з імі дагавор, узяў стопрацэнтную перадаплату, не прыгнаў аўтамабіль і перастаў выходзіць на сувязь.

Уладзімір Каралёў пагутарыў з тымі, хто не дачакаўся свайго аўтамабіля (відэа).