Аўтамабільнае паліва падаражэла ў Беларусі

5 декабря 2013

Цэны выраслі ў сярэднім на 2%. Літр 92-га бензіну з сённяшняга дня каштуе 8600 рублёў. 95-ы - 9300. Літр дызельнага паліва - 9400.


Нягледзячы на павышэнне цэн, паліва ў Беларусі па-ранейшаму самае таннае ў еўрапейскім рэгіёне. У пералічэнні на долары ЗША - 92-і бензін на беларускіх АЗС каштуе 87 цэнтаў, у Расіі на 2 цэнты даражэйшы, ва Украіне ён каштуе долар 32 цэнты. Дызпаліва ў Беларусі 95 цэнтаў, у Расіі - 99, ва Украіне - долар 28 цэнтаў.