Паводле інфармацыі сэрвісу "Яндэкс-пробкі", зараз вадзіцелям складаней за ўсё праехаць па цэнтры Мінска - у раёне праспекта Пераможцаў і вуліцы Леніна, а таксама па кальцавой дарозе ад пасёлка Зацань да рынку Ждановічы. На гэтых участках 8-бальныя пробкі. Аднак не выключана, што загружанасць на асноўных артэрыях сталіцы на працягу вечара будзе расці і далей. Прычын затораў на дарогах некалькі: дробныя аварыі, пагодныя ўмовы, навагодні шопінг і павелічэнне колькасці транспарту гасцей з Расіі, якія прыехалі на навагоднія канікулы.
Аўтамабільны рух у Мінску па-ранейшаму абцяжараны
28 декабря 2017













